Гары абгарнуўся, каб паглядзець на Рона і Герміёну. Здавалася, яны таксама не разумеюць, пра што кажа Ксенафіліўс.
- Рэліквіі Смерці?
- Цалкам дакладна, - адказаў Ксенафіліўс. – Ві ніколі не чулі пра іх? Я не здзіўлены. Вельмі, вельмі мала чараўнікоў вераць у іх існаванне. Госць на вяселлі твайго брата, той ёлуп, - Ксенелафіліўс кіўнуў у бок Рона. – Што накінуўся на мяне за тое, што я ыарсіў знакам “вядомага Цёмнага чараўніка”! Якое невуцтва. У Рэліквіях няма нічога Цёмнага – прынамсі, у агульным сэнсе. Некаторыя выкарытаюць такі знак проста дзеля таго, каб адкрыць сябе такім жа веруючым, у надзеі, што гэта дапаможа ім у Пошуку.
Ён размяшаў некалькі кавалачкаў цукру ў настойцы Гардыкарарнёў і трохі адпіў.
- Выбачце, - сказаў Гары. – Але я дагэтуль не разумею.
З ветлівасці ён таксама зрабіў невялікі глыток з свайго кубка і яго ледзь не знудзіла: варыва было цалкам агідным, і нагадвала па гусце дражжэ “Берці Боттс” са смакам сопляў.
- Ці бачыце, тыя, хто верыць у Рэліквіі Смерці, шукаюць іх, - сказаў Ксенафіліўс і прыцмокнуў вуснамі, ацэньваючы густ настойкі Гардыкарарнёў.
- Але што такое Рэліквіі Смерці? – спытала Герміёна.
Ксенафіліўс адставіў убок путы кубак.
- Я лічу, што вам знаёма “Казка пра трох братоў”?
Ары адказаў: “Не”, але Рон і Герміёна, дружна адказалі: “Так”.
Ксенафіліўс з сур’ёзным выглядам кіўнуў.
- Зразумела, містэр Потар, усё пачынаецца з “Казак пра трох братоў”. У мяне дзесьці ёсць кніга...
Безуважлівым поглядам ён абвёў пакой, чаркі пергамента і кніг, але Герміёна сказала:
- У мяне ёсць арыгінал, містэр Лаўгуд, яна ў мяне з сабой, - і выцягнула з маленькай, упрыгожанай пацеркамі сумачкі “Байкі барда Біддла”.
- Арыгінал? – рэзка спытаў Ксенафіліўс і, паля ківу Герміёны, працягнуў. – Тады чаму бы вам не прачытаць яе нам услых? Так нам усім стане зразумела.
- Э-э-э... добра, - нервова сказала герміёна. Яна адкрыла кнігу, і Гары ўбачыў у загалоўку старонкі знак, які яны разглядалі, у той час, калі Герміёна, паціху кашлянуў, пачала чытаць.
- “Аднойчы тры браты, якія вандравалі па закінутай дарозе ў змярканні...”
- Апоўначы, мама заўсёды нам так распавядала, - сказаў Рон, які выцягнуўся ў крэсле і закінуў рукі за галаву. Герміённа кінула яму раздражнёны погляд.
- Выбач, я проста думаю што “поўнач” гучыці крышачку страшней! – сказаў Рон.
- Так, страху ў нашай жыцці сапраўды трэба крышачку больш, - сказаў гары, перш чым паспеў сябе спыніць. Ксенафіліўс, здавалася, не звяртаў адмысловай увагі на тое што адбывалася, а піль ўзіраўся праз акно ў неба. – Працягвай, Герміёна.
- “Браты апынуліся ў ракі занадта глыбокай, для таго каб яе можна было перайсці ўброд і занадта небяспечнай, каб пераплысці. Аднак браты былі знаўцамі чарадзейных мастацтваў, і яны проста ўзмахнулі чарадзейнымі палачкамі, і над здрадлівымі водамі вырас мост. Яны былі на паўдарогі да іншага берага, калі шлях ім заступіла фігура у каптуры. І Смерць загаварыла з імі...” – Прабач, - перабіў Гары. – Смерць загаварыла з імі?
- Гэта жа казка, Гары!
- Дакладна, выбач. Працягвай.
- “І Смерць загаварыла з імі. Яна была вельмі злосная з-за таго, што яе абдурылі трыновыя ахвяры, бо звычайна вандроўцы танулі ў рацэ. Але Смерць была хітрая. Яна зрабіла выгляд, быццам віншуе траіх братоў з іх магічным трыўмфам і сказала, што кожны з іх заслугоўвае прыз за тое, што змог яе абхітрыць.”
- “Так, старэйшы брат, які валодаў духам ваяра, папрасіў чарадзейную палачку больш магутную, чым любая з іншых, чарадзейную палачку, годную чараўніка што перамог Смерць! Тады Смерць пайшла да бузіны, якая расла на беразе ракі, стварыла з яе галіны чарадзейную палачку і аддала яе старэйшаму брату.
Другі брат, быўшы чалавекам напышлівым, вырашыў яшчэ больш зняважыць Смерць і папрасіў для сябе ўладу адбіраць у Смерці іншых. Тады Смерць абрала на рачным беразе камень і аддала яго другому брату, сказаўшы, што гэты Камень валодае сілай вяртаць зваротна тых, хто ўжо мёртвы.
І, нарэшце, Смерцт спытала трэцяга, малодшага брата, чаго бы ён пажадаў. Малодшы брат быў самым сціплым, але разам з тым і самым мудрым з усіх братоў, і ён не давяраў Смерці. Таму ён папрасіў тое, што дало бы яму магчымасць сысці так, каб Смерць не змагла бы яго пераследваць. І вельмі неахвотна Смерць уручыла яму свой ўласны Плашч-Нябачнік.”
- У Смерці ёсць Плашч-Нябачнік? – зноў перапыніў Гары.
- Так яна можа заставацца непрыкметнай для людзей, - сказаў рон. – часам, ён надакучае ганяцца за імі, яна размахвае рукамі і пранізліва віскоча... прабач, Герміёна.
- “Тады Смерць дазволіла троім братам працягнуць іх шлях, і яны пайшлі далей, здзіўлена абмяркоўваючы сваю прыгоду і любуючыся падарункамі Смерці.”
- “Але неўзабаве кожны з братоў пайшоў сваім уласным шляхам.”
- “Першы брат ішоў больш тыдня, пакль не дасягнуў выдаленай вёскі, у якой адшукаў такога жа чараўніка, з якім ён быў не ў ладу. Вядома, узброены Старэйшай Палачкай, ён не мог не выйграць двубой, які рушыў за сваркай. Пакінуўшы суперніка мёртвым на зямлі, старэйшы брат адправіўся ў карчму, у якой стаў гучна выхваляцца моцай чарадзейнай палачкі, адабранай ім у Смерці, і непераможнасцю, падараванай ею.”
- “Глыбокай ноччу іншы чараўнік пракраўся да старэйшага брата, які ляжаў у сваім ложку наскрозь прасякнуты выпітым віном. Злодзей узяў палачку, і для мацнейшай пэўнасці перарэзаў старэйшаму брату глытку.
- “Так Смерць забрала да сабе першага брата.”
- “Тым часам другі брат дайшоў да сваёй роднай хаты, у якой жыў у адзіноце. Там ён выняў камень, які валодаў уладай выртаць мёртвых, і тройчы павярнуў яго ў руцэ. Да яго здзіўлення і захаплення вобраз дзяўчыны, якую калісьці, да яе заўчаснага скону, ён спадзяваўся ўзяць у жонку, адразу паўстаў перд ім.”
- “Але яна была саркотная і халодная, быццам аддзеленая ад яго нябачнай завесай. Хоць яна і вярнулася ў мір жывых, але па-сучаснасці ўжо не прыналежыла яму, пакутуючы ад гэтага. У вынку, другі брат, ашалеўшы ад безнадзейнай нуды, забіў сябе і так уз’яднаўся з ёю па-сучаснаму.”
- “Так Смерць забрала да сабе другога брата.”
- “Але як ні спрабавала Смерць на працягу шматлікіх гадоў адшукаць трэцяга брата, ёй гэта так і не атрымалася. Толькі дасягнуўшы глыбокай старасці малодшы брат, нарэшце, растаўся з Плашчом-Нябачнікам, перадаўшы яго свайму сыну. І ён прывітаў Смерць як старога прыяцеля і ахвотна, як роўны, рушыў услед за ею да завяршэння свайго жыцця”.
Герміёна закрыла кінгу. Мінула некалькі імгненняў, перш чым Ксенафіліўс зразумеў, што яна, нарэшце, скончыла чытаць, ён адвёў пільны погляд да акна і прамовіў:
- Ну вось.
- Прашу прабачэння? – перапятыла Герміёна, прыкметна збянтэжыўшыся.
- Гэта – Рэліквіі Смерці, - вымавіў Ксенафіліўс.
Ён падняў пяро з завленага стала, які стаяў паблізу, і выцягнуў жмуток пергамента, заціснуты між кнігамі.
- Старэйшая Палачка, - вымавіў ён, малюючы ветыкальную лінію на пергаменце.
- Камень Уваскрашэння, - дадаў ён круг па-над лініяй.
- Плашч-Нябачнік, - завяршыў ён, складаючы абедзве фігуры – лінію і круг – у трыкутнік, прайграваючы знак, які так інтрагаваў Герміёну.
- Разам, - вымавіў ён. – Рэліквіі Смеці.
- Але ў казцы не згадваецца выраз “Рэліквіі Смерці”, - сказала Герміёна.
- Ну вядома жа не, - напышліва вымаівў Ксенафіліўс. – Гэта жа дзіцячая казка, якая распавядаецца хутчэй для таго, каб пацешыць, чым для таго, каб даць указанні. Тым не менш, мы – тыя, хто ведае толк у гэтых пятаннях, разумеем што старажытная гісторыя адсылае да трох прадметаў, або Рэліквій, якія быўшы сабраныя разам, могуць зрабіць іх уладальніка гаспадаром Смерці.
Ненадоўга наступіла цішыня, Ксенафіліўс кінуў хуткі погляд у акно. Сонца было ўжо нізка.
- Хутка Луна адшукае досыць Плімпаў, - ціха вымаівў ён.
- Вы кажаце “гаспадар Смерці”… - сказаў Рон.
- Гаспадар , - сказаў Ксенафіліўс, нядбайна размахваючы рукой. – Уладар. Пераможца. Выбірайце то азначэнне, якое вам падабаецца.
- Але тады… гэта значыць вы маеце ў выглядзе… - павольна вымавіла Герміёна, і Гары зразумеў, што яна з працай спрабуе схаваць крытычныя ноткі ў сваім голасе. – Што вы верыце, што гэтыя прадметы – гэтыя Рэліквіі – сапраўды існуюць?
Ксенафіліўс зноў прыпадняў бровы.
- Ну вядома.
- Але, - пачала Герміёна, і Гары змог пачуць, што яе стрыманасць пачынае трашчаць па швах, - містэр Лаўгуд, як можаце вы ў гэта верыць?
- Луна распавядала мне пра вас, юная лэдзі, - сказаў у адказ Ксенафіліўс. – Я думаю, вы недурная, але вельмі абмежаваная. Недалёкая. З вузкімі паданнямі.
- Можа быць табе трэба прымерыць той капялюш, Герміёна, - кіўнуў Рон у бок недарэчнага галаўнога ўбору. Яго голас дрыжаў ад ледзь стрымванага смеху.
- Містэр Лаўгуд, - зноў пачала Герміёна. – Мы ўсе ведаем пра існаванне такіх прадметаў, як Плашчы-Нябачнікі, яны рэдкія, але яны існуюць. Але…
- Так, але Трэцяя Рэліквія – гэта сапраўды Плаш-Нябачнік, міс Грэнджэр! Я жа маю ў выглядзе не звычайную дарожную мантыю з накладзеным на яе заклёнам Нябачнасці або абароненую Асляпляльным вядзьмаром або, што таксама сустракаецца, вытканую з валасоў Паўпразрычніка, якія здольныя схаваць адзінага ўладальніка, але з гадамі губляюць уласцівасць нябачнасці. Мы кажам пра пляш, які сапраўды і па-сучаснаму робіць свайго ўладальнікацалкам нябачным, не губляе магічных уласцівасцяў, забяспечвае сталую, непранікальную абарону, усё роўна якія чары ўздзейнічаюць на яе. Колькі плашчоў, падобных гэтаму. Вам давялось бачыць, міс Грэнджэр?
Герміёна адкрыла рот, збіраючыся адказаць, але зноў закрыла яго, выгляд у яе пры гэтым быў яшчэ больш збянтэжаны, чым раней. Яна, Гары і Рон пералянуліся, і Гары зразумеў, што ўсе яны думалі пра адно і тое ж. Так здарылася, што Плашч, такі жа, як і ты пра які толькі што распавёў ім Ксенафіліўс, у гэты самы момант знаходзіўся ў пакоі з імі.
- Вось бачыце, - працягнуў Ксенафіліўс такім тонам, быццам атрымаў над імі перамогу ў разумнай спрэчцы. – Ніхто з вас ніколі не бачыў падобнай рэчы. Яе ўладальнік быў бы бязмерна багаты, вам так не здаецца?
Ён зноў кінуў хуткі погляд за акно. Неба зараз толькі злёгу было афарбавана ружовым колерам.
- Добра,- у замяшанні вымавіла Герміёна. – Скажам, Плашч існаваў… а што наконт каменя, містэр Лаўгуд? Прадмета, які вы назвалі Каменем Уваскрашэння?
- А што наконт яго?
- Ну, як ён можа існаваць у рэчаіснасці?
- Давядзіце што не можа, - сказаў Ксенафіліўс.
Герміёна абурылася.
- Але гэта… Прабачце, але гэта цалкам недарэчна! Як я магу давесці, што ён не існуе? Вы прапаноўваеце мне сабраць.. усе камяні ў міры і праверыць іх? Я маю ў выглядзе, як можна сцвярджаць, што нешта існуе, засноўваючыся толькі на перакананні, што ніхто не можа давесці зваротнага?
- Можна, - адказаў Ксенафіліўс. – Мне ўуешна бачыць, што вашы паданні трохі пашырэлі.
- А Старэйшая Палачка, - Гары паспяшаўся ўмяшацца перш, чым Герміёна змагла працягнуць спрэчку. – Вы лічыце, што і яна існуё?
- О, ну ў гэтым выпадку доказаў звышдастаткова, - сказаў Ксенафіліўс. – Старэйшая палачка – тая Рэліквія, якую прасцей за ўсё адсачыць, таму што яе шлях – гэта перахож з адных рук у іншыя.
- І што жа гэта? – перапытаў Гары.
- Пераход, пры якім уладальнік палачкі захопліваў яе ў ранейшага, калі ён па-сучаснаму з’яўляўся яе гаспадаром, - растлумачыў Ксенафіліўс. - Несумнеўна, вы слыхалі пра тое, якім шляхам палачка перайшла да Эгберту Вапяшчаму, пасля забойства ім Эмерыка Жудаснага? Або як памёр ва ўласным склепе Гадэлют пасля таго, як яго сын Херавард забраў у яго палачку? Пра жудаснага Люксіасэ, які адабраз палачку ў забітага ім Барнабаса Дэверылла? Крывавы след Старэйшай Палачкі акрапляе старонкі гісторыі Чарадзейнага міру.
Гары зірнуў на Герміёну. Яна неўхвалявальна глядзела на Ксенафіліўса, але не запярэчыла яму.
- Так дзе, па-вашаму, Старэйшая Палачка зараз? – спытаў Рон.
- Нажаль, хто ведае? – адказаў Ксенафіліўс, паміж тым пільна ўзіраючыся ў акно. – Хто ведае, дзе знаходзіцца Старэйшая Палачка? След абрываецца на Аркусе і Лівіўсе. Але хто можа адказаць, хто з іх у рэчаіснасці перамог лаксіаса, а хто забраў палачку? І хто можа сказаць, кім былі пераможаныя яны? Гісторыя, нажаль пра гэта замоўчвае.
Паўстала паўза. Нарэшце Герміёна спытала суха:
- Містэр Лаўгуд, ці мае якое-небудзь стаўленне да Рэліквій Смерці сам’я Певерэллаў?
Ксенафіліўс апынуўся збянтэжаным, і Гары стаў нешта ўзгадваць, аднак ён не мог зразумець, што жа гэта было. Певерэллы… ён чуў гэтае імя раней…
- Навошта жа вы тлумілі мне галаву, юная дзяўчына! - ускінуўся Ксенафіліўс, ён распрастаўся на крэсле і вытарашчыў вочы на Герміёну. – Я думаў, што вы не знаёмыя з Пошукам Рэліквій! Шматлікія з нас, якія шукаюць гэтыя Рэліквіі, перакананыя, што Певерэллы маюцб самае, самае непасрэднае стаўленне з Рэліквіямі!
- Хто такія гэтыя певерэллы? – спытаў Рон.
- Гэтае імя было на надмагіллі ў Годрыкавай Лагчыне, - адказала Герміёна, па-ранейшаму гледзячы на Ксенафіліўса. – “Ігнотус Певерэлл”.
- Сапраўды! – сказаў Ксенафіліўс, падняўшы ўверх паказальны палец. – Знак Рэліквій Смерці на магіле Ігнотуса – пераканаўчы доказ!
- Доказ чаго? – перапытаў Рон.
- Таго, што трое казачных братоў былі на самай справе трыма братамі Певерэлламі – Антыохам, Кэдмусам і Ігнотусам! Што яны і былі першымі ўладальнікамі Рэліквій!
З гэтымі словамі ён яшчэ раз зірнуў у акно, падняўся і, падхапіўшы паднос, накіраваўся да шрубавай лесвіцы.
- Вы застанецесь на абед? – крыкнуў ён, схаваўшыся ўнізе ў чарговы раз. – Усё стала просяць наш рэцэпт гатавання супу з Преснаводнымі Плімпамі.
- Мабыць, каб адправіцца на экскурсію ў Аддзяленне Атручванняў Лякарні Святога Манга, - прамармытаў Рон.
Гары вычакаў момант, і калі яны пачулі, што Ксенафіліўс сапраўды заняты на кухні, загаварыў.
- Што думаеш? – спытаў ён Герміёну.
- Ох Гары, - стомлена адказала яна. – Усё гэта поўнае глупства. Гэта не можа быць праўдзівым значэннем знака. Усё гэта можа быць толькі яго мудрагелістай выдумкай. Смы страчваем час дарма.
- Гэты жа чалавек, які тлумачыць нам пра Маршчарогіх кізляках, - сказаў Рон.
- Ты таксама ў гэта не верыш? – спытаў яго Гары.
- Не-а, па мне, так гэта ўсяго толькі казна на ноч, адна з ых, што распавядаюць дзеткам, каб іх нараіць. “Не шукай праблем, не нарывайся на бойку, не звязывайся з тым, з чым лепш не звязвацца! Не высоўвайся, не совайся не ў сваю справу і ўсё ў цябе будзе ў парадку. “Падумай сам, - і дадаў. – Можа быць, гэта гісторыя пра тое, што бузіныя палачкі прыносяць няшчасце.
- Што ты маеш у выглядзе?
- Адно з гэтых забабон. “Ведзьмы, народжаныя ў траўні, выйдуць замуж за маглаў, “Начаруеш у змярканні – вызваліш ад чар апоўначы”, “Чарадзейная палачка з бузіны не атрымае поспех ніколі”. Вы павінны былі чуць пра іх. Мама ведае іх вельмі многа.
- Гары і я былі выгадаваныя магламі, - нагадла яму Герміёна. – І нас вучылі іншым забабонам.
Яна глыбока ўздыхнула, кал з кухні пачаў раздавацца з’едлівы пах. Адзіным карысным следствам таго, што Ксенафіліўс давёў Герміёну да белага гартавання, было тое, што яна, здавалася, зусім забылася пра сваю раздражнённасць Ронам.
- Я думаю, ты маеш рацыю, - сказала яна яму. – Вядома, пытанне рытарычнае – якая з Рэліквій лепш, але ўсё жа - што бы вы абралі?
Усе трое выказаліся адначасова. Герміёна вымавіила “Плашч”, Рон – “Палачка”, Гары – “Камень”.
Яны паглядзелі сябар на сябра і дзівячыся і весялячыся адначасова.
- Любы абраў бы Плашч, - сказаў Герміёне Рон. – Але табе не было бы патрэбна быць нябачнай, калі бы ты мела Палачку. Ды добра табе, Герміёна, непераможная палачка!
- У нас ужо ёсць Плашч-Нябачнік, - сказаў Гары.
- І ён надзейна выратоўвала нас мноства разоў, калі ты раптам не заўважў! – дадала Герміёна. – У той час як палачка толькі наклікае непрыемнасці.
- Толькі калі бы ты ўсюдды пра яе крычала, - парыраваў Рон. – Толькі быўшы дурнем усюды прытанцоўваць з палачкай, размахваючы ёю над галавой і спяваць “У мяне ёсць непераможная палачка, прыходзь і вазьмі яе, калі лічыш, што досыць моцны”. Датуль, пакуль трымаеш рот на замку…
- Ды няўжо ты зможаш трымаць свой рот на замку? – скептычна пацікавілася Герміёна. – Ведаеш што, у яго балачках былы толькі адна рэальная рэч і яна складалася ў тым, што гісторыі пра Звышмагутных палачках існавалі на працягу стагоддзяў.
- Існавалі? – пацікавіўся Гары.
Герміёна выглядала да мяжы раздражнёнай, вырз яе твара быў так добра знаёмы Гарыі Рону, што яны ўсміхнуліся адзін аднаму.
- Палачка Смерці, Палачка Лёса, яны паяўляюцца пад рознымі імёнамі з стагоддзя ў стагоддзе, знаходзячыся, як правіла, у распараджэнні некаторых Цёмных чараўнікоў, якія выхвалёўваліся імі. Прафесар Біннс згадваў некаторыя з гэтых палачак… але гэта жа поўная бессэнсіца. Плачкі моцныя роўна настолькі, каеолькі моцныя і умелы ў магіі іх уладальнікі. Некаторыя чараўінкі проста выхваляліся, каб паўстаць у вачах іншых лепшымі.
- Але адкуль табе ведаць, - запярэчыў Гары. – Што гэтыя палачкі – Палачка Смерці і Палачка Лёса – гэта не адна і тая жа палачка, якая проста ўсплывала ў гісторыі пад рознымі імёнамі?
- А што калі ўсе яны на самай справе – тай самая Старэйшая Палачка, створаная Смерцю? – далучыўся да яго Рон.
Гары ўсміхнуўся: дзіўная ідэя, прыйшэлая ў яго галаву падчас гэтай гутаркі, сапраўды была недарэчная. Яго ўласная палачка, нагадаў ён сабе, была з ясеня, а зусім не з бузіны, і да таго ж зробленая Алівандэрам, але як бы то ні было ў тую ноч, калі Валан дэ морт пераследваў яго ў небе, палачка зрабіла Гары непераможным, як жа яна магла зламацца?
- Так чаму ты выбраў камень? – змяніў тэму Рон.
- Ну, калі я мог бы вяртаць людзей, з імі былі бы Сірыўс… Грум… Дамблдор… мае бацькі…
Але гэтым разам ні Рон, ні Герміёна не ўсміхнуліся.
- Але калі верыць барду Біддлу, яны не захацелі бы вярнуцца, ці не так? – задумлена працягнуў Гары, разважаючы аб гісторыі, якую яны толькі што пачулі. – Я лічу, што гісторый пра камяняў, здольных вяртаць мёртвых, акрамя гэтай не існуе, ці не так? – спытаў ён Герміёну.
- Не існуе, - маркотна адгукнулася Герміёна. – Не думаю, што хтосьці, акрамя мітэра Лаўгуда змог бы настолькі абдурыць сябе, каб паверыць у рэальнасць усяго гэтага. Біддл верагодна выкарыстаў ідэю Філасофскага Каменя; толькі змяніў камень, які даруе нўміручасць, на камень, які ажыўляе мёртвых.
Пах з кухні валіў з ног. Больш за ўсё ён быў падобны на пах падпаленай бялізны.
Гары задаваўся пытаннем, ці зможа ён з’есці хоць крышачку таго, што прыгатаваў Ксенафіліўс, і ці апынецца гэтага досыць, каб не абразіць яго пачуцця.
- А што вы ўсёткі думаеце пра Плашч? – павольна вымавіў Рон. – Вы не разумееце, што тут Ксенафіліўс мае рацыю? Я маю ў выглядзе Плашч Гары, то, наколькі ён добры. Я ўсё не перастаю думаць пра гэта. Я ніколі не чуў ні пра што нават падобнага на плашч Гары. Гэта спраўды. Мы ж яшчэ ніколі не трапляліся, карыстаючыся ім…
- Выдома жа не трапляліся, Рон, мы ж былі нябачныя пад Плашчом!
- Так, але матэрыял, з якога ён зроблены… Мне ніколі ў галаву гэта не прыходзіла, але я чуў, што ад уздзеяння чар тканіна старых плашчоў зношваецца спрэс, або што яны пачынаюць драцца на кавалкі, трухлеючы з часам літаральна да дзюр. Плашч Гары дастаўся яму ад бацькі, ён вядома не ідэальна новы, гэта дакладна, але ён захаваўся… выдатна!
- Так, добра, Рон, ну а Камень!?
Пакуль яны шапталіся, Гары прайшоўся па пакоі, слухаючы іх у паўслуху. Дайдучы да шрубавай лесвцы, ён падняў адсутны погляд на наступны паверх і летаральна аслупянеў. Гары ўласнай персонай разглядаў сябе з столі верхняга пакоя! Пасля секунднага замяшання ён сцямніў, што гэта было не люстэрка, гэта быў партрэт. Паддаўшыся сваёй цікаўнасці, ён стаў паднімацца ўверх па лесвіцы.
- Гары, што ты робіш?! Я не думаю, што ты можаш вось так разгульваць вакол без попыту, пакуль Ксенафіліўса няма!
Але Гары ўжо быў на іншым паверсе. Луна ўпрыгожыла столь сваёй спальні пяццю выкананымі ў дасканаласці партрэтамі Гары, Рона, Герміёны, Джынні і Нэвіла. Яны не рухаліся, як партрэты у Хогвартсу, але кожны з іх несумнеўна быў створаны пры дапамозе магіі. Гары паказалася, што малюнкі дыхаюць. Здавалася, што хупавыя залатыя ланцугі сплятаюцца вакол партрэтаў, звязваючы іх разам, але пасля пільнага погляду на іх хвіліну або ледзь даўжэй, Гары зразумеў, што на самай справе гэта быў адзін надпіс, тысячаразова паўтораны залатымі чарніламі: “ сябры... сябры… сябры…”.
Гары выпрабаваў велізарны прыліў пяшчоты да Луны. Ён агледзеў яе пакой. Паблізу ложка знаходзілася вялікая фатаграфія энай Луны і жанчыны, якая глядзела на яе з вялікай цеплынёй. Яны абдымалі адзін аднаго.Луна з гэтага малюначка была значна больш ахайна апранутая, чым тая, якую Гары звычайна бачыў у жыцці. Фатаграфія была пыльнай. Гэта здалося Гары трохі дзіўным. Ён уваждіва агледзеўся вакол. Нешта было не так. Светла-сіні дыван таксама быў пакрыты тоўстым пластам пылу. Адзежная шафа, дзверцы якой былі расхінутыя, апынулася пустой. Пасцеля была некранутай і выглядала так, быццам некалькі тыдняў наёй на спалі. Самотнае павуцінне, якое вісела над блізкім акном, зацягнула крывава-чырвонае неба.
- Нешта не так? – спытала Герміёна ў Гары, які спускаўся па прыступках, але перш чым ён змог адказаць, з кухні зпаказаўся Ксенафіліўс з падносам, нагружаным міскамі.
- Містэр Лаўгуд, - вымавіў Гары. – Дзе Луна?
- Што, выбач?
- Дзе Луна?
Ксенафіліўс спыніўся на верхняй прыступцы.
- Я… я ўжо табе казаў. Яна пайшла на мост Ботыс, лавіць Плімпаў.
- Чаму жа тады вы накрылі паднос толькі на чацвярых?
Ксенафіліў паспрабаваў адказаць, але не вымавіў ні гуку. У пакоі толькі чулася пыхценне друкаванага станка, які бесперапынна працаваў, ды нягучнае пазвонкванне місак на падносе з дрыготкіх руках Ксенафіліўса.
- Я думаю, што Луна тут не была ўжо некалькі тыдняў, - працягнуў Гары. – Яе адзежа знікла, ложак некрануты. Дзе яна? І чаму вы ўвесь час глядзіце за акно?
Ксенафіліў выпусціў паднос. Міскі выляцелі і разбіліся дашчэнту, Гары, Рон і Герміёна выхапілі палачкі. Рука Ксенафіліўся застыгля на паўдарогі да кішэні пінжака. Да гэтага моманту прэс ужо надрукаваў груду часопісаў, і нумары “Квібблера” лінулі струмнем з-пад абруса на падлогу; друкаваны станок заціх і спыніўся.
Герміёна назіліліся і выцягнула адзін з нумароў, пры гэтым яе палачка ўсё яшчэ была нацэлена на містэра Лаўгуда.
- Гары, ты толькі зірні на гэта!
Гары падышоў да яе настолькі хутка, наколькі гэта было магчыма ва ўмовах такой страшнай бязладзіцы. На вокладцы “Квібблера” красаваўся яго ўласны партрэт, азаглаўлены словамі: “Нежаданы Нумар Адзін” і подпіс пра грошавую узнагароду.
- “Квіблер” ужо змяніў свой погляд на новы? – абыякава вымавіў Гары,але яго думкі працавалі вельмі хутка.
- А што гэта вы рабілі, калі выходзілі ў сад, містэр Лаўгуд? Пасылалі саву ў Міністэрства?
Ксенафіліўс аблізнуў вусны.
- Яны схапілі маю Луну, - зашаптаў ён. – Толькі з-за таго, што я пісаў. Яны забралі маю Луну, і я не ведаю дзе яна зараз і што з ёй. Але яны паабяцалі мне вярнуць яе зваротна, калі я… што я…
- Выдасць ім Гары, - сскончыла за яго Герміёна.
- План адмяняецца, - рашуча адрэзаў Рон. – Мы сыходзім, проч з дарогі.
Ксенафіліўс выглядаў жудасна, быццам бы пастарэў на сотню гадоў, яго губы выгнуліся ў жудснай грымасе.
- Яны ўжо будуць тут у любы момант. Я павінен выратаваць Луну. Я не магу страціць Луну. Вы павінны застацца, - ён раставіў рукі заступаючы ім шлях да лесвіцы, і Гары раптам усвядоміў, што яго маці так жа была гатова здзейсніць што заўгодна, абы абараніць яго ў зыбкі.
- Не прымушайце нас прычыняць вам боль, - вымавіў Гары. – Сыдзіце з дарогі, містэр Лаўгуд.
- ГАРЫ! – пранізліва закрычала Герміёна.
- Фігуры на мётлах мільганулі ў крайніх вокнах. Сёмуха на імгненне адцягнуліся ад Ксенафіліўса. Гатага было досыць, каб ён папеў выхапіць сваю палачку. Гары імгненна ўсвядоміў іх памылку. Ён кінуўся ў бок ад небяспекі, захапляючы за сабой Рона і Герміёну, у той час як Страшэнны заклён Ксенафіліўса, прасвістаўшы праз пакой, стукнуў у Рог Грамаманта.
Пакой скалынуў грандыёзны выплеск. Ад яго моцы, здавалася, разарвецца ўвесь пакой. Кавалкі мэблі, зрытоўкі паперы і каміннага мура разляцеліся ва ўсіх кірунках, турачы наперадзе сябе сцяну няўяўна густога белага пылу. Гары праляцеў па паветры і абрынуўся на падлогу; закрыўшы галаву рукамі, Гары быў ужо не здольны ўбачыць, як град з абломкаў накрывае яго.
Ён пачуў выкрык Герміёны, крык Рона і цэлыя ваўчкі металічных гуках, якія падказалі яму, што Ксенафіліўс апынуўся адкінутым уніз па шрубавай лесвіцэ сваім уласным заклёнам. Напалову засыпаны абломкамі, Гары зрабіў спрабу падняцца. Ён ледзь мог дыхаць і бачыць штосьці вакол з-за пылу. Палва столі цалкам абрынулася, і канец караляў Луны звешваўся з праёму.
Бюст Равены Равенкло, з адсутнай паловай твара, ляжаў побач з Гары, у паветры парыў абрывак пергамента, вялікая частка друкаванага станка ляжала ўбаку, блакуючы верхнюю частку лесвіцы з боку кухні. Бедая фігура перасоўвалася зісім каля яго, і Герміёна, уся пакрытая пылам, таму яна нагадвала яшчэ адну статую, наблізілася, прыклаўшы палец да вуснаў.
Унізе з грукатам адчыніліся дзверы.
- Няўжо я не казаў табе, што не трэба было спяшацца, Трэверс? – вымавіў грубіянскі голас. – няўжо я не казаў табе, што ў гэтага псіха чарговае вар’яцтва?
Прычуўся воплеск, а ўслед за ім віск болю Ксенафіліўса.
- Не… не… наверсе.. Потар!
- Я казаў табе яшчэ на мінулым тыдні, Лаўгуд, мы не вернемся ні за чым малдшым, чым дакладная інфармацыя! Памятаеш мінулы тыдзень? Калі ты жадаў абмяняць тваю дачку на ідыёцкі, мерлінава барада, галаўны ўбор? А тыднем раней, - лясь, зноў лямант. – калі ты прыдумаў, што мя вернем яе за доказ існавання Моршча… - лясь. - Рогіх… - лясь. – Кізлякоў?
- Не… не… умольваю вас! – всхліпываў Ксенафіліўс. – Гэта на самай справе Потар. На самай справе!
- І зараз апяняецца, што ты нас паклікаў толькі за тым, каб паспрабаваць нас падарваць! – зароў Пажыральнік Смерці. Рздаўся град воплескаў упярэмэжку з пакутлівымі віскамі Ксенафіліўса.
- Падобна на тое, што ён канчаткова звар’яцеў, Сельвін, - вымавіў стрыманы голас другога візіцёра, які првкаціўся рэхам уверх па зламанай лесвіцэ. – Лесвіца заблакавана. Можа паспрабаваць яе раскрыць? А можна і так пакінуць.
- Ты хлуслівы кавалак бруду, - не спыняў крычаць вядзьмак па імі Сельвін.
- Ты ніколі ў жыцці не бачыў Потара, так жа? Ты прывёў нас сюды, каб пакончыць з намі, так жа? Ты, падобна, думаў, што гэта дазволіць табе вярнуць сваю дзяўчынку?
- Я клянуся… я клянуся… наверсе Потар!
- Хоменум рэвіліё, - вымавіў голас каля лесвіцы. Гары пачуў перарывісты ўздых Герміёны, і яго наведала дзіўнае пачуццё, быццам нешта дрэннае насоўваецца на яго,
Накрываючы яго сваім ценем.
- Там наверсе сапраўды хтосьці ёсць, Сельвін. – рэзка кінуў другі.
- Гэта – Потар, кажу вам, Потар! – усхліпваў Ксенафіліўс, - Калі ласка… калі ласка… аддайце мне Луну, проста дазвольце мне ўзяць Луну…
- Ты зможаш вярнуць сваю дачушку, Лаўгуд, - адклікнуўсяы Селвін. – Калі ты паднімешся па гэтай лесвіцы і спусціш уніз Гары Потара. Але калі толькі гэта пастка, калі гэта трук, калі ў цябе там змоўшчык, які чакае нас у засадзе, мы ўбачым, і тады мы дашлем лішні кавалачак тваёй дачкі табе на пахаванні.
Ксенафіліўс завыў ад страху і адчаю. Ён клапатліва заварушыўся, заскробся ў спробе пробрацца скрозь разваліны лесвіцы.
- Давай, - прашаптаў Гары. – Мы павіны выбірацца адсюль.
Скарыстаўшыся шумам, які выдаваў Ксенафіліўс на лесвіцэ, ён пачаў чысціць сябе ад абломкаў. Рон быў завалены мацней. Гары і Герміёна падняліся так хутка як маглі і сталі прабірацца да таго месца, дзе пад абломкамі быў пахаваны Рон. Вызваліўшы ад цяжару спачатку яго грудзі, а затым ногі. У гэты час Ксенафіліўс, пхаючы і драпаючы, набліжаўся ўсё бліжжэй і бліжй; Герміёна, нарэшце, зладзілася з канчатковым вызваленнем Рона, ужыўшы заклён Левітацыі.
- Добра, - выдыхнула Герміёна, у той час як пабіты друкаваны станок, які блакаваў вяршыню лесвіцы, пачаў уздрыгваць. Ксенафіліўс быў яшчэ далёка ад іх. Герміёна дагэтуль заставалася з ног да галавы белай ад пылу.
- Ты мне давяраеш, Гары?
Гары кіўнуў.
- Добра, тады, - Герміёна зашаптала. – дай мне плашч0-Нябачнік. Рон, ты надзенеш яго.
- Я? Але Гары…
- Калі ласка, Рон! Гары, сцісні крэпч маю руку, Рон, вазьміся за маё плячо.
Гары выцягнуў левую руку. Рон знік пад Плашчом. Друкуваны станок, чкі закрываў лесвіцу завібрыраваў. Ксенафіліўс спрабаваў ссууць яго, ужываючы заклён Левітацыі. Гары не разумеў, чаго чакала Герміёна.
- Чакаем… - шаптала яна. – Чакаем… у любую секунду…
Твар Кленафіліўса, бледны, нібы ліст паперы, з’явіўся над вечкам буфета.
- Ступефай! – выкрыкнула Герміёна, паказаўшы сваёй палачкай перш на яго твар, а затым на падлогу пад імі. – Дэпрымо! – і заклёнам прабіла ў палу дзюру, якая вяла ў гасціную.
Яны камнем паваліліся ўніз. Гары па-ранейшаму з усіх сіл сціскаў яе руку, знізу раздаўся лямант і ён заўважыў мімаходам, як двое мужчын спрабуюць убегчы з шляку лавіны абломкаў і кавалкаў мэблі з пабітай дашчэнту столі, якая асыпала ўсю прастору вакол іх.
Герміёна выгнулася ў паветры, і грукат выбуху хаты стукнуў Гары па вушах, у той час як яна захапляла яго за сабой усё далей у цемру.
РАЗДЗЕЛ 21. КАЗКА ПРА ТРОХ БРАТОЎ
Страница: 1
Тема закрыта
Сообщений 1 страница 1 из 1
Поделиться107.11.2007 17:24:17
Тема закрыта
Страница: 1
Похожие темы
РАЗДЗЕЛ 7. ЗАВЯШЧАННЕ АЛЬБУСА ДАМБЛДОРА | Архив | 12.08.2007 |
РАЗДЗЕЛ 35. КІНГС-КРОС | Архив | 26.07.2007 |
Раздзел 36. Памылка ў плане. | Архив | 23.08.2007 |